Skip to main content

Два тыдні “канікул з Богам” правялі дзеці ў Іўі

iue dzeci 7На працягу двух апошніх тыдняў у парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі праходзілі “канікулы з Богам”.

На летнім адпачынку, арганізаваным пробашчам парафіі кс. Янам Гавецкім, сабралося больш за 100 дзяцей.

У праграме кожнага дня была святая Імша, падчас якой дзеці мелі асаблівую магчымасць прадставіць Богу ўсе свае інтэнцыі і просьбы. Таксама гэта была нагода выказаць удзячнасць за ўсе атрыманыя дары

Акрамя тэматычных канферэнцый, быў час на супольныя забавы і інтэграцыю. У плане канікул быў таксама конкурс малюнку на асфальце і шмат розных іншых цікавых рэчаў.

Такі адпачынак для дзяцей, які ўплывае на развіццё іх асобы, парафія арганізуе кожны год. Ён сустракае вялікую цікавасць з боку дзяцей і іх бацькоў.

Kс. Юрый Марціновіч