Skip to main content

Дзённік удзельніка V пілігрымкі Ліда-Будслаў: апошнія дні

lb aposzni 89-ы дзень. Панурая раніца і такія самыя твары, што стаяць у чарзе за кашай. Наперадзе 8 км шляху, два дні ў Будславе і вяртанне ў штодзённасць.

Ранішні дождж яшчэ больш засмуціў пілігрымаў, але, вырушыўшы ў дарогу, на іх тварах было відаць радасць хуткай сустрэчы з Маці Божай Будслаўскай.

На пачатку шляху дзяўчаты заспявалі гадзінкі. А. Яўген распавёў апошнюю канферэнцыю, усе разам памаліліся Ружанец у інтэнцыі сем'яў Беларусі.

Апошні прывал быў так званай "горкай прабачэння". Кожны мог падысці адзін да аднаго, скласці падзяку ці папрасіць прабачэння.

Са слязамі на вачах і ўсмешкамі на тварах, танцуючы, 100 пілігрымаў з Ліды, пераадолеўшы 250 км за 9 дзён, прыйшлі да Маці Божай у Будслаў!

Пакланіўшыся перад абразом, расклаўшы рэчы ў намётавым мястэчку і з'еўшы абед, усе мелі вольны час, пасля чаго пайшлі на св. Імшу для пілігрымаў, якую ўзначаліў біскуп Казімір Велікаселец.

Да начной працэсіі пілігрымы сустракаліся са знаёмымі і гулялі па Будславу. Пасля Імшы апоўначы, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр, адбылася моладзевая праграма ў намётавым мястэчку. Пасля праслаўлення Бога танцам і спевам запанавала цішыня: стомленыя доўгім шляхам усе разышліся, каб троху адпачыць перад другім днём урачыстасцей.

lb aposzni 6

Апошні супольны снядак - і, пагрузіўшы рэчы ў фуру, усё пайшлі на ўрачыстую св. Імшу. Падчас гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разважаў пра сям'ю і важнасць будавання яе на хрысціянскіх каштоўнасцях. Нашыя пілігрымы атрымалі з рук арцыбіскупа пераклад на беларускую мову паслясінадальнай апостальскай адгартацыі Christus Vivit Святога Айца Францішка і моладзевага катэхізісу YOUCAT. 

Вяртацца дадрму не хацелася. Як пасля 9-і дзён рэкалекцый у дарозе можна вярнуцца ў штодзённасць? Як адзначыў кс. Дзяніс Бразінскі, дырэктар пілігрымкі: "паломніцтва скончылася, а жыццё працягваецца". Таму будзем далей несці ў сваіх сэрцах агонь любові, разважаць над словамі, пачутымі ў пілігрымцы, і чакаць наступнага года!

Больш фатаздымкаў і інфармацыі наконт сустрэчы пілігрымаў, якая хутка адбудзецца, можна знайсці на нашай старонцы ў інстаграме https://instagram.com/lida.budslau?igshid=16r37gq4mwhpn ці "ВКонтакте" https://vk.com/lida_budslau

Дзякуй, што чыталі дзённік!

З вамі былі Яна Чайко і Марыя Чарняк