Skip to main content

Працэсія і адкрыццё гадзінніка адбыліся падчас адпустовай урачыстасці ў Іўі

iue adpust 5729 чэрвеня ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбылася адпустовая ўрачыстасць.

Імяніны свайго касцёла вернікі пачалі святкаваць Імшой, якую ўзначаліў ксёндз Віктар Субель, дэкан Іўеўскага дэканату. Пасля вакол касцёла прайшла ўрачыстая працэсія.

Увечары іўеўчане сабраліся каля касцёла, каб урачыста адкрыць гадзіннік і электрычныя куранты. Таксама на свяце прысутнічаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Ён падзякаваў парафіянам за запрашэнне і пажадаў, каб гэты гадзіннік стаў новай эпохай у іх жыцці. Потым адбылася Імша з удзелам біскупа Юрыя.

Гадзіннік на касцёле свв. апосталаў Пятра і Паўла ахвяраваны дзецьмі Браніслава (1924-2012) і Браніславы (1926-2018) Халява. Іх дзеці Віктар, Іосіф і Ядзвіга ахвяравалі яго ў памяць бацькоў, удзячнасці і павагі да Касцёла і роднага Іўя.

Раман Ярмош