Skip to main content

Цырымонія заканчэння навучальнага года прайшла ў Тэалагічным каледжы ў Гродне

katehety wds 5922 чэрвеня адбылася цырымонія заканчэння навучальнага года ў Тэалагічным каледжы імя св. Казіміра ў Гродне.

Выкладчыкі і навучэнцы сабраліся на святой Імшы падзякі ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі. Узначаліў Эўхарыстыю дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

У гаміліі іерарх адзначыў, што вучоба ў каледжы – цудоўная нагода да імкнення пазнаваць праўды нашай веры. Гэтаму служаць заняткі ў каледжы.

Біскуп пажадаў, каб студэнтаў, якія будуць хацець пашыраць свае веды пра Бога, з кожным годам было больш, каб маладыя і старэйшыя людзі паглыблялі сваю веру, а пасля дзяліліся ёю з іншымі.

Пасля Імшы тыя, хто вучыўся на катэхетычных курсах пры Аддзеле навучання і выхавання Гродзенскай курыі, атрымалі дыпломы аб заканчэнні вучобы. 10 новых выпускнікоў атрымалі дыпломы, якія пацвярджаюць, што яны скончылі трохгадовае навучанне.

Біскуп Юзаф Станеўскі пажадаў усім навучэнцам і выкладчыкам, каб распачатыя канікулы сталі нагодай дзяліцца Богам з кожным, каго яны спатыкаюць.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Вікторыя Сідар