16 чэрвеня моладзь парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча прадставіла ў Сапоцкінскім культурна-гістарычным цэнтры інсцэніроўку “У добрых руках”.
У прадстаўленні паказвалася постаць св. Юзафа, апекуна Пана Езуса і Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі.
Маладыя акцёры нагадалі гледачам, што кожны чалавек мае сваё вызначанае месца, часам зусім невядомае для яго.
Найважнейшым пасланне прадстаўлення было тое, каб кожны чалавек навучыўся любіць. “Слухаць – гэта любіць і даць сябе весці”, – заахвоцілі акцёры. Было падкрэслена, што трэба палюбіць дабрыню, і тады станеш добры; палюбіць вернасць, і станеш верны; палюбіць справядлівасць, і станеш справядлівы.
На заканчэнне прадстаўлення пробашч парафіі кс. Антоні Абухоўскі падзякаваў усім за прысутнасць, а моладзі – за час, прысвечаны на яго падрыхтоўку.
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: Людміла Быкоўская