25-26 мая навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне разам з выхавацелямі наведалі Віцебскую дыяцэзію. Паездка стала магчымасцю адпачыць не толькі фізічна, але, між іншым, і духоўна.
Першым месцам у плане стаў горад Лепель, дзе семінарыстаў шчыра вітаў пробашч мясцовай парафіі. Далей яны накіраваліся ў Полацк, дзе наведалі жаночы манастыр і Сафійскі сабор. Захопленыя цікавай гісторыяй жыцця і дзейнасці Еўфрасінні Полацкай, будучыя святары паехалі ў Браслаў, дзе галоўным пунктам было наведванне дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Валадркі азёраў.
Не абышлося і без наведвання гары-маяка, з якой атрымалася панарама прыгожых Браслаўскіх азёраў і краявідаў.
У нядзелю семінарысты завіталі ў парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім, дзе маліліся разам з вернікамі на святой Імшы. Пасля смачнага абеду вандроўцы накіраваліся ў Мосар, дзе мелі магчымасць пабачыць прыгожы касцёльны комплекс, заснаваны калісьці святой памяці кс. прэлатам Ёзасам Булькам. Апошнім пунктам вандроўкі стала святыня ў Лучаі.
Па дарозе ў Гродна семінарысты завіталі ў Гервяты, дзе памаліліся Ларэтанскай літаніяй і зрабілі фота на памяць.
Aндрэй Юхнік