Skip to main content

Сімпозіум у семінарыі

15 мая ў актавай зале Яна Паўла II Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі адбылася канферэнцыя “Навука і рэлігія, рацыяналізм і вера”. Выступоўцы ўзнялі наступныя тэмы: кс. др Юрый Павайба прыгадаў прысутным пра навучанне бл. Яна Паўла II і Бенедыкта XVI на тэму ўмеранай рацыяналізацыі веры ў працах рымскіх папаў. Прадстаўнік Праваслаўнай Царквы наблізіў прысутным праблему навукі і веры ў святле навучання Праваслаўнай Царквы. Пастар Асененка раскрыў гэтую праблематыку на прыкладзе навучання пратэстантызму.

Пасля выступленняў адбылася дыскусія. У гэты дзень хрысціяне разам разважалі над праблемай навукі і веры. У канферэнцыі прынялі ўдзел алюмны Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі і члены міжканфесійнай групы пры Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Й. Раў. Гэты Цэнтр быў пакліканы з мэтай умацавання нямецка-беларускіх адносін і вядзення экуменічнага дыялогу на нашай зямлі. У яго працы прымаюць удзел прадстаўнікі 4 канфесій. На працягу года яны збіраюцца на трох канферэнцыях, якія праводзяцца ў розных месцах. У суботу ўсе мелі магчымасць наведаць гродзенскія касцёлы і цэрквы.