Skip to main content

Дзеці з гродзенскай парафіі, якія прынялі Першую Камунію, здзейснілі пілігрымку ў Тракелі

trakeli kamunija 2Дзеці з гродзенскай парафіі Св. Юзафа, якія ў гэтым годзе першы раз прынялі святую Камунію, здзейснілі пілігрымку падзякі ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

У гэтым прыгожым санктуарыі, дзе Марыя асаблівым чынам благаслаўляе ўсе сем’і, дзеці дзякавалі за дар Першай святой Камуніі. Таксама яны дзякавалі за сваіх бацькоў, якія перадалі ім скарб веры, і даручылі Найсвяцейшай Маці сваю будучыню.

Стоячы перад цудадзейным абразом Панны Марыі, дзеці абяцалі, што будуць старацца, каб у іх сэрцах заўсёды прысутнічаў Езус Хрыстус, якога яны туды запрасілі падчас урачыстасці Першай Камуніі.

trakeli kamunija 1

Дзеці вярнуліся дадому, узбагачаныя Божым благаслаўленнем і ўмацаваныя ў веры.

Kс. Юрый Марціновіч