Skip to main content

Новыя міністранты з’явіліся ў парафіях у Каменцы і Дзембраве

kamenka kewluk 2612 мая, у нядзелю Добрага Пастыра, новымі членамі папоўнілася літургічная служба алтара ў парафіях Св. Антонія Падуанскага ў Каменцы і Найсвяцейшай Тройцы ў Дзембраве (Шчучынскі дэканат).

Перад супольнасцю вернікаў міністранты далі свае абяцанні. Яны дзякавалі Богу за ласку міністранцкага паклікання, абяцалі спаўняць святыя чыны ля алтара ахвотна, пабожна, рупліва і радасна, на Божую хвалу і для дабра ўсёй парафіяльнай супольнасці.

У знак прыняцця ў лік міністрантаў яны апранулі літургічнае адзенне – комжы, у якіх будуць служыць Богу падчас святых абрадаў.

Пробашч гэтых парафій кс. Андрэй Кеўлюк пажадаў новым міністрантам нястомна клапаціцца аб чысціні душы, імкнуцца пазнаваць прыгажосць літургіі Касцёла і свядома, пабожна, старанна і плённа ў ёй удзельнічаць.

Kс. Юрый Марціновіч