
З казаннем звярнуўся да прысутных а.Клаўдыё, кіраўнік Эўхарыстычнага руху маладых, які звярнуў увагу на падрабязнасці эўхарыстычнага жыцця. Паміж іншым, а. Клаўдзіа сказаў: “Эўхарыстыя – гэта таямніца, у якую трэба верыць. Трэба жыць Эўхарыстыяй. Якім чынам мы можам весці эўхарыстычнае жыццё праз увесь дзень, пасля ўдзелу ў св. Імшы і пасля таго, як выйшлі з касцёла? Ёсць некалькі спосабаў. Па-першае, усведамленне паўсюднай прысутнаці Бога. Бог прысутнічае сярод нас падчас Эўхарыстыі і застаецца сярод нас пасля яе, праз увесь дзень. Па-другое, эўхарыстычным жыццём з’яўляецца наш адказ на Яго прысутнасць сярод нас. Мы давяраем наша жыццё Пану, і Ён шчаслівы ад гэтага. Па-трэцяе, Эўхарыстыя – гэта ахвяра. Мы ахвяруем наша простае жыццё Езусу. І такім чынам мы вучымся жыць эўхарыстычна”.