5 мая адбылася пілігрымка жанчын, маці, а таксама дзяўчат – будучых маці – з Ашмян у санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах. Пілігрымка сёлета прайшла ў дзясяты раз.
У шлях вырушыла больш за 250 чалавек не толькі з Ашмян, але і з ваколіц, а таксама з Астраўца і Смаргоні. Удзельнікі пераадолелі 24 км дарогі. Адметнасцю гэтай пілігрымкі з’яўляецца тое, што ў ёй прымаюць удзел толькі жанчыны.
Мамы дзякавалі за свае сужэнствы і за дзяцей і прасілі патрэбных ласкаў для іх, а маладыя дзяўчаты маліліся аб шчаслівым сужэнстве для сябе і выбары жыццёвага шляху.
Жанчынам спадарожнічалі навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. У праграме пілігрымкі былі Гадзінкі да Маці Божай, канферэнцыi, Вяночак да Божай Міласэрнасці і Ружанец. Удзельнікі супольна маліліся аб адвазе для сучасных жанчын, аб тым, каб яны маглі перадаваць жыццё і веру, а таксама каб стаялі на варце чысціні звычаяў.
Па дарозе пілігрымаў вельмі сардэчна віталі жыхары вёсак. Пад спеў марыйных песень пілігрымы ўвайшлі ў Баруны, дзе шмат гадоў у касцёле знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных. З вялікай узрушанасцю і надзеяй жанчыны сталі са складзенымі рукамі перад абразом, просячы Панну Марыю, каб Божае благаслаўленне спадарожнічала ім і іх сем’ям.
Кульмінацыяй пілігрымкі стала святая Імша, якую ўзначаліў дэкан Ашмянскага дэканату кс. канонік Ян Пузына. Гамілію прамовіў кс. Юрый Варонка, пробашч парафіі Нараджэння Божай Маці ў Гомелі (Пінская дыяцэзія).
Пасля заканчэння ўрачыстасцяў яшчэ шмат жанчын малілася перад абразом Панны Марыі, давяраючы Ёй свае штодзённыя клопаты, цяжкасці, праблемы.
Жанчыны вярталіся дадому, каб быць сапраўдным прыкладам хрысціянскага жыцця і дабрыні, руплівымі місіянерамі ў сваіх сем’ях, сваім прыкладам паказваць шлях да сапраўднага шчасця.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Kс. Юрый Марціновіч
Фота: Сняжана Капыш