Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа, сілы, стойкасці і нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай кожны дзень будзе напоўнены любоўю Усемагутнага, а выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя нястомна Вамі апекуецца, а святы Заступнік паказвае правільны жыццёвы шлях.
Шчыра дзякуем за малітву і клопат аб усёй дыяцэзіі!
Рэдакцыя партала