Skip to main content

Біскуп Гродзенскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам парафіі ў Навагрудку

kanf nv 6327 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку.

Падчас святой Імшы іерарх удзяліў моладзі і старэйшым вернікам сакрамэнт канфірмацыі. Сем дароў Духа Святога атрымалі ў гэты дзень 35 чалавек.

Пробашч парафіі кс. Юрый Жэгарын, вітаючы біскупа, звярнуўся з просьбай аб удзяленні сакрамэнту хрысціянскай сталасці вернікам, якія, як ён запэўніў, былі адпаведна падрыхтаваны да гэтай падзеі. Кандыдаты да канфірмацыі прынялі ўдзел у шэрагу набажэнстваў, катэхезах, літургіях і прыступілі непасрэдна перад урачыстасцю да сакрамэнту пакаяння і паяднання.

kanf nv 44

Прымаючы сакрамэнт канфірмацыі, моладзь і дарослыя выразілі гатоўнасць супрацоўнічаць з Божай ласкай, а таксама быць адважнымі сведкамі Уваскрослага Хрыста Пана. Свайму пробашчу і сястры назарэтанцы Гэлене яны выказалі ўдзячнасць за падрыхтоўку да гэтага важнага ў іх жыцці дня, а біскупу – за ўдзяленне сакрамэнту.

Іерарх пажадаў тым, хто быў узбагачаны дарамі Духа Святога, адважна крочыць праз жыццё, даваць прыгожае, аўтэнтычнае і праўдзівае сведчанне прыналежнасці да Хрыстовага Касцёла.

На заканчэнне ўрачыстасці вернікі, што прынялі сакрамэнт, атрымалі ў новай зале пасведчанні аб канфірмацыі.

Kс. Юрый Марціновіч