22 красавіка ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне адбылася малітва за ахвяр тэрарыстычных актаў у Шры-Ланцы.
На малітве сабраліся разам прадстаўнікі розных рэлігій: хрысціяне, будысты, індусы, мусульмане. Малітву ўзначаліў рэктар святыні кс. канонік Антоні Грэмза.
Такім чынам Гродзенская дыяцэзія выказала салідарнасць з жыхарамі Шры-Ланкі, якія ў апошнія дні перажываюць вялікі боль пасля крывавых замахаў, што здарыліся ў найвялікшую на працягу ўсяго літургічнага года касцёльную ўрачыстасць.
У выніку выбухаў, якія адбыліся 21 красавіка, у Велікодную нядзелю, у шэрагу касцёлаў і гатэляў Шры-Ланкі, загінулі больш за 320 чалавек і каля 500 атрымалі раненні. На працягу апошніх дзён Святы Айцец Францішак двойчы выказваў словы салідарнасці з мясцовай каталіцкай супольнасцю.
Kс. Юрый Марціновіч