Такімі прыгожымі словамі, поўнымі глыбока сэнсу і захаплення, кс. Андрэй, рэдамптарыста з Дзевятоўкі, акрэсліў сваё стаўленне да хлопцаў і дзяўчат, якія, нягледзячы на дрэннае надвор’е і іншыя перашкоды, выказалі жаданне сведчыць на хвалу Хрыста.
На думку ксяндза, моладзь даверыла Езусу сваё жыццё, адкрыла сэрцы на любоў і дабрыню, далучаючыся тым самым да новага каталіцкага пакалення, што крочыць шляхам веры.
Варта адзначыць, што сведчанне сваёй веры ўдзельнікі Дзён моладзі паказвалі не толькі шчырай малітвай, але таксама спевам. Рэлігійныя песні на сучасны манер сталі сапраўдным упрыгожаннем прэзентацыі “Што значыць быць маладым”.
{audio}mp3/piesnia.mp3{/audio}