Skip to main content

Супрацоўнікі СМІ Гродзенскай дыяцэзіі віншуюць чытачоў са святам Вялікадня

resurection“Пан уваскрос, сапраўды ўваскрос!

Будзем радавацца! Aллелюя!”

Няхай Хрыстус Адкупіцель, які перамог смерць, пекла і шатана, удзяляючы сваю радасць і мір, адорыць нас усіх сілай для пераадолення ў нашым жыцці таго, што недасканалае.

Няхай ззянне раніцы Уваскрасення асветліць нашы дарогі і правядзе да Таго, які з’яўляецца Дарогай, Праўдай і Жыццём.

Няхай вялікая моц уваскрослага Збаўцы стане таксама нашым удзелам, няхай у ёй мы адкрыем крыніцу для плённага выканання штодзённых задач.

Няхай Правіца Панская аказвае сваю магутнасць кожны дзень нашага служэння Богу і людзям.

На радасны час, напоўнены спевам велікоднага “Aллелюя” жадаем бязмежнай радасці, якая паходзіць з сустрэчы з Панам!

Вясёлых святаў Уваскрасення Пана! Аллелюя!

Ад імя супрацоўнікаў СМІ Гродзенскай дыяцэзіі