Тэрыторыя Пабернардынскага ўзгорка не належыць Рыма-каталіцкаму Касцёлу, таму мы не маем ніякага ўплыву на склаўшуюся сітуацыю і не можам адказваць за ландшафтны дызайн, якім займаецца “Зелянбуд”.
З кіраўніцтвам Гродзенскай дыяцэзіі рашэнне аб стварэнні жывога надпісу “Ленінскі раён” на схіле ўзгорка не ўзгаднялася.
Мяркуем, што дадзеная ініцыятыва псуе знешні выгляд гістарычнага цэнтра горада. Надпіс таксама будзе адцягваць увагу не толькі мясцовых жыхароў, але і шматлікіх турыстаў ад знакавага месца, якім з’яўляецца найстарэйшая святыня горада – касцёл Адшукання Святога Крыжа.
Фота: hrodna.life