Skip to main content

Aдарацыя Крыжа ў лідскай Фары: падвядзенне вынікаў посту

adaracyja 314 красавіка ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбылася адарацыя Святога Крыжа, якую падрыхтавала моладзь. Маладыя вернікі разважалі над таямніцай Святой Вячэры, над здрадай Пану і Яго мукай, над сваім асабістым жыццём.

Кожны паспрабаваў адказаць на пытанні: “Як змянілася маё жыццё падчас посту? Увогуле, ці змянілася? А можа, пост прайшоў паралельна мяне?”

Адарацыя Крыжа з’яўляецца не проста добрай традыцыяй ужо на працягу доўгага часу, але і магчымасцю падвесці вынікі для сябе і паглыбіцца ў таямніцуУваскрасення.

Застаецца зусім мала часу да Вялікадня, таму не губляйце яго дарма, а паспрабуйце правесці гэтыя некалькі дзён у малітве і цішы свайго сэрца.

Марыя Чарняк