З мэтай больш глыбокай падрыхтоўкі да святкавання вялікіх пасхальных таямніц дзеці і моладзь парафіі Божага Цела ў Крамяніцы (Ваўкавыскі дэканат) правялі велікапоснае чуванне.
Гэтая форма малітвы была напоўнена пакутным характарам і адначасова гімнам хвалы за неабмежаваную любоў Езуса да людзей.
Прысутныя вернікі затрымалі зрок таксама на Маці Божай, якая вучыць нас любові да свайго Сына Езуса Хрыста.
Адметнасцю чування была песня пра дзяўчыну, якая выраклася свайго грэшнага жыцця, што вельмі нагадвала ўрывак Евангелля V нядзелі Вялікага посту пра жанчыну, злоўленую на чужалостве...
Няхай смерць Езуса Хрыста квітнее ў нас жыццём.
Анастасія Мазец