«Вярнуцца ў абдымкі Айца» — так гучала тэма сёлетніх велікапосных рэкалекцый, якія з 29 па 31 сакавіка прайшлі ў доме сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса ў Адамавічах, што на Гродзеншчыне.
12 дзяўчат з розных мясцін Беларусі прыехалі сюды, каб разам правесці час у супольным пошуку Бога праз малітву, дзяленне Божым словам, слуханне духоўных настаўленняў.
Яшчэ больш адкрыць для сябе Любоў Нябеснага Айца дапамагалі ўдзельніцам рэкалекцый сёстры кармэліткі і кс. Павел Раманоўскі, які ахвотна дзяліўся з дзяўчатамі сваім досведам веры.
Асаблівай Заступніцай духоўных практыкаванняў была абрана св. Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса. Вялікі прыклад «маленькай» святой натхняў удзельніц на пошук Бога, а яе апека суправаджала іх на ўсім шляху духоўных практыкаванняў.
С. Ідалія ад Дзіцяткі Езуса
Фота: Гэлена Макарэвіч