Skip to main content

Біскуп Кашкевіч катэхетам: патрэбна асабліва паспяховая перадача веры

kursy imsza 6323 сакавіка ў межах рэкалекцый, якія праводзіліся для катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі і навучэнцаў Тэалагічнага каледжа св. Казіміра, у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне адбылася святая Імша. Яе ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Звяртаючыся да шматлікіх сабраных у святыні, іерарх адзначыў, што маладое пакаленне сучасных людзей знаходзіцца пад асаблівай пагрозай страты духу Евангеллля і хрысціянскіх каштоўнасцяў. Для таго, каб пазбегнуць гэтай сітуацыі, патрэбна асабліва паспяховая перадача веры.

Па словах біскупа, Касцёл пакліканы захаваць для катэхезы сваё найбольшае багацце, а менавіта людзей і сілы, не шкадуючы старанняў, працы і матэрыяльных сродкаў, каб найлепш яе арганізаваць і рыхтаваць тых, хто будзе ёй адпаведным чынам служыць.

Іерарх выказаў надзею, што здабыты ўдзельнікамі рэкалекцый досвед, іх знаёмства з новымі метадамі і час, праведзены разам, паспрыяюць узвядзенню катэхезы ў мясцовым Касцёле на яшчэ вышэйшы ўзровень, каб яшчэ лепш пазнаваць Хрыста, мацней любіць Яго і вярней абвяшчаць бліжнім Яго навуку.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне заклікаў катэхетаў і тых, хто рыхтуецца да задачы катэхізацыі, з вялікім запалам здзяйсняць штодзённую працу перадачы праўдаў веры і весці маладое пакаленне да асабістай сустрэчы з Езусам Хрыстом.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Алена Харольская