Skip to main content

У свае імяніны біскуп Станеўскі наведаў гродзенскую парафію Божай Міласэрнасці

imianiny 119 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, Aбранніка Найсвяцейшай Панны Марыі і Апекуна Пана Езуса, у свае імяніны, парафію Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец) наведаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Візіт біскупа быў вельмі цёплы і прыемны, бо, як адзначыў сам іерарх, некалі ён праводзіў у гэтай парафіі рэкалекцыі, таму вельмі камфортна і цёпла там сябе адчувае.

У гаміліі біскуп заклікаў вернікаў слухаць Божы голас у сваім сэрцы, як гэта рабіў святы Юзаф: заўсёды слухаў і імкнуўся чыніць па Божай волі.

Пасля Імшы іерарх прыняў сардэчныя віншаванні ад парафіянаў, а таксама скіраваў віншаванні ад сябе ўсім людзям, якія падчас хросту атрымалі імя Юзаф.

Вернікі гродзенскай парафіі ад усяго сэрца віншавалі біскупа і жадалі здароўя на шлях пастырскага служэння, апекі Маці Божай, радасці ад Божай прысутнасці на кожны дзень і ўсіх неабходных ласкаў. Яны запэўнілі іерарха ў сваёй малітоўнай памяці.

JM