А 21-й гадзіне ў парафіяльным касцёле ў Воранава маладыя людзі звярнуліся з малітвай да Панны Марыі, просячы Яе аб заступніцтве і апецы. Пасля звароту распачалася канферэнцыя, якую правёў кс. Павел Салабуда. Святар прыгадаў прысутнай моладзі некаторыя выказванні бл. Яна Паўла ІІ. Кс. Павел заўважыў, што адносіны да бл. Яна Паўла ІІ неадназначныя. Ёсць мноства людзей, якія негатыўна ацэньваюць тую ўвагу, якая надаецца Яну Паўлу ІІ і Яго навучанню. Некаторыя сцвярджаюць, што ведаюць знакамітага Пантыфіка. Але хто насамрэч захаваў у памяці Яго навучанне? Толькі некаторыя могуць прыпомніць некаторыя думкі блаславёнага Папы Рымскага. Але большасць нічога не памятае.
Бласлаўлёны Ян Павел ІІ так звяртаўся да моладзі: “Не бойцеся святасці”. Святасць для нас – гэта наша душа, якая праслаўляе Бога. Ад моладзі залежыць будучыня нашага Касцёла. Святар заклікаў моладзь да частай малітвы і свабоды ад граху.