Skip to main content

Адышоў у вечнасць кс. Генрых Багушэўскі SDB (дапоўнена)

sdb nekralogСалезіянская рэлігійная каталіцкая місія cв. Францішка Сальскага ў Беларусі з болем у сэрцы паведамляе, што ўвечары 23 лютага ў шпіталі ў Саколуве-Падляскім (Польшча) ва ўзросце 73 гадоў адышоў у вечнасць кс. Генрых Багушэўскі SDB.

Ксёндз Генрых быў адным з першых салезіянаў, хто пасля атрымання свабоды веравызнання ў нашай краіне прыбыў на заклік тагачаснага адміністратара для католікаў Беларусі біскупа Тадэвуша Кандрусевіча аднаўляць рэлігійнае жыццё беларускіх вернікаў. Дзякуючы яго служэнню быў адноўлены санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных у Барунах і пабудаваны новы мураваны касцёл Перамянення Пана ў Крэве.

Будучы інспектарам Усходняй салезіянскай акругі з цэнтрам у Маскве, кс. Багушэўскі клапаціўся асаблівым чынам пра далейшае развіццё салезіянскай супольнасці ў Беларусі.

Пад яго кіраўніцтвам распачалося будаванне першага пасля 100 гадоў касцёла ў гонар святога Яна Боско ў Мінску і адбывалася развіццё салезіянскай прысутнасці ў Бараўлянах і Раўбічах.

Пахавальная св. Імша адбудзецца 28 лютага ў 11.00 у касцёле імя св. Яна Боско (вул. Садовая, 2) у Саколуве-Падляскім (Польшча).

Даручаем памерлага Божай міласэрнасці!