Skip to main content

Фотафакт: каталіцкая моладзь зладзіла каляднае прадстаўленне ў гродзенскім хоспісе

hospis kaliadki 626 студзеня ў стацыянары хоспіса гарадской клінічнай бальніцы №3 г. Гродна прайшло традыцыйнае мерапрыемства з серыі "Музычны полудзень". Моладзь і дзеці з парафіі Адшукання Святога Крыжа зладзілі каляднае прадстаўленне, аздобіўшы яго песнямі на тэму Раства Хрыстова.

Спяктакль адбыўся па ініцыятыве супрацоўнікаў і валанцёраў “Цэнтра Дапамогі Жыццю”, які падтрымлівае невылечна хворых пацыентаў.

"Калі ў хоспіс прыходзяць дзеці - гэта заўсёды вялікая радасць, якая нікога не пакідае абыякавым. Мы заўважылі, што дзіцячыя канцэрты ў нашым "зімовым садзе" па-асабліваму хатнія і ўтульныя. Апладысменты было чуваць ва ўсіх палатах стацыянара", - адзначыў Алег Гарбачоў, дырэктар установы.

АМ