Skip to main content

Святары благаславілі новыя машыны для гродзенскай міліцыі

milicyja 1Новыя машыны для гродзенскай міліцыі, сабраныя на заводзе пад Барысавам, благаславілі каталіцкі і праваслаўны святары.

Абрад благаслаўлення з боку Каталіцкага Касцёла здзейсніў кс. Алег Канановіч, вікарый катэдральнай парафіі Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

milicyja 2

У той жа дзень прайшоў урачысты рытуал уручэння кіроўцам ключоў ад новых службовых аўтамабіляў. Гэта адбылося ў абласным упраўленні аховы, а мерапрыемства прайшло на базе Ленінскага АДА, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

“Жадаю, каб гэтая тэхніка была вам надзейным спадарожнікам і памочнікам. Беражыце сябе, будзьце ўважлівымі за рулём, пры выкананні службовых абавязкаў. Заўсёды: і ў службовым, і ў сямейным, грамадскім жыцці старайцеся абапірацца на векавую мудрасць, якая засноўваецца на хрысціянскіх каштоўнасцях. Божай дапамогі на дарозе і ў службе!” – пажадаў іерэй Ігар Данільчык, які прадставіў Праваслаўную Царкву.