Skip to main content

Братэрская сустрэча: Нунцый наведаў царкву ў Іўі

cerkiew nuncyj 2620 студзеня ў межах Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр наведаў царкву св. Велікамучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага ў Іўі.

Прадстаўніку Папы спадарожнічалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і духавенства.

Падчас візіту настаяцель святыні протаіерэй Вячаслаў Пашкевіч пазнаёміў гасцей з яе багатай гісторыяй. Святыня зроблена ў будынку, які ў пачатку ХХ ст. быў жылым домам, пасля Вялікай Айчыннай вайны – радзільным домам, а пасля 1970-х гадоў – дзіцячым садком-яслямі.

Госці памаліліся перад іконай св. мучаніка Гаўрыіла Беластоцкага з часцінкай мошчаў.

На заканчэнне протаіерэй уручыў каталіцкім іерархам на памяць пра візіт ікону Казанскай Божай Маці. Нунцый і біскуп Гродзенскі падзякавалі за магчымасць гэтай сустрэчы і выказалі надзею, што Каталіцкі Касцёл і Праваслаўная Царква будуць разам крочыць у братэрстве і міры.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Баляслаў Гавецкі