Skip to main content

Прадстаўленне пра Божае Нараджэнне адбылося ў Старых Васілішках

wasiliszki staryja 5Перыяд Божага Нараджэння – найцудоўнейшы ў годзе час. Нашы вочы цешацца прыгажосцю аздабленняў, вушы – цудоўнымі калядкамі, мы атрымліваем станоўчы ўплыў на нашы эмоцыі дзякуючы настрою, віншаванням, блізкасці любячых людзей і адчуванню супольнасці. У гэты час няма недахопу ў батлейках і ўзаемных віншаваннях.

Таксама ў парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат) кульмінацыяй ужо мінулых святаў стала батлейка. Яна была падрыхтавана дзецьмі, якія змаглі стварыць адпаведную атмасферу і наблізіць шматлікім прысутным у святыні вернікам момант прыйсця ў свет Сына Божага. Батлейку суправаджаў спеў калядак.

Прадстаўленне было ацэнена вернікамі, якія былі ўдзячныя дзецям за тое, што яны падарылі ім радасць і дапамаглі стаць больш чулымі на Бога, які жадае нарадзіцца ў кожным чалавечым сэрцы.

Kс. Юрый Марціновіч