Skip to main content

Аплаткавая сустрэча для інвалідаў і адзінокіх людзей прайшла ў Іўі

iue samotnyja 319 снежня ў Іўі адбылася аплаткавая сустрэча для інвалідаў і адзінокіх людзей.

Сустрэча была арганізавана пробашчам парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі кс. Янам Гавецкім. У яе арганізацыі дапамагалі валанцёры парафіяльнага “Caritas.

За святочным сталом у рэстаране сабралося сёлета каля 60 удзельнікаў, якія такім чынам за некалькі дзён да святаў Божага Нараджэння мелі магчымасць падзяліцца аплаткай і выказаць адзін аднаму віншаванні.

Адметнай рысай сустрэчы стаў удзел як католікаў, так і праваслаўных. Падчас яе вернікі спявалі калядныя песні і чыталі вершы.

Падобныя сустрэчы ў іўеўскай парафіі сталі ўжо традыцыяй. Як адзначае кс. Ян Гавецкі, праз такія акцыі звяртаецца вялікая ўвага на людзей, якім патрэбна дапамога і падтрымка. Па словах святара, гэта таксама добрая нагода, каб нагадаць такім людзям, што яны не самотныя, а побач з імі заўсёды прысутнічаюць тыя, хто можа працягнуць руку дапамогі.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Раман Ярмош