Skip to main content

Біскуп Гродзенскі ва ўрачыстасць Хрыста Валадара наведаў Тракелі

trakeli bp gr 1525 лістапада, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Воранаўскі дэканат).

У святыні іерарх узначаліў Імшу ў інтэнцыі ўсіх, хто ўтварае парафіяльную супольнасць у Тракелях, атачаючы малітвамі таксама ўсіх пілігрымаў, якія наведваюць гэты санктуарый.

Біскуп адзначыў, што ўрачыстасць Хрыста Валадара з’яўляецца нагодай, каб аднавіць свае адносіны з Богам, які жадае валадарыць у сэрцы кожнага чалавека. Іерарх заклікаў углядацца ў Крыж Езуса, з якога Ён валадарыць і прыцягвае ўсіх да сябе.

У гэты дзень у галоўным алтары касцёла быў асвечаны новы табэрнакулюм.

trakeli bp gr 23

Кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі падзякаваў біскупу за супольную малітву і пастырскае благаслаўленне, якое ён удзяліў усім прысутным на Эўхарыстыі.

Іерарх пажадаў, каб Божая ласка спадарожнічала душпастыру і вернікам гэтай супольнасці, каб яны маглі як мага лепш падрыхтавацца да 25-й гадавіны абвяшчэння парафіяльнай святыні ў Тракелях санктуарыем Гродзенскай дыяцэзіі, якая будзе адзначацца ў наступным годзе.

Kс. Юрый Марціновіч