Skip to main content

Ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету ў смаргонскім араторыі прадставілі выхаваўча-забаўляльную праграму для дзяцей

waladara sdb25 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры мясцовай парафіі Cв. Міхала Арханёла, прайшло свята, прысвечанае ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету.

Падчас св. Імшы пробашч парафіі кс. Алег Жураўскі SDB разважаў аб тым, што кожны хрысціянін павінен будаваць Божае Валадарства ў сваёй сям’і і ў тым асяроддзі, у якім знаходзіцца.

Пасля сумеснай малітвы адбылася забаўляльная частка ўрачыстасці. Падчас яе дзеці здзяйснялі вандроўкі ў валадарствы мастацтва, цудаў, кемлівасці, музыкі, будоўлі, еднасці, прысмакаў, каб знайсці ключ ад сапраўднага Божага Валадарства.

waladara tekst

Напрыканцы свята дзеці мелі магчымасць пачуць "слоўка", падчас якога было падкрэслена, што ў Валадарстве Божым пануе любоў і праўда. Каб увайсці ў Божае Валадарства, кожны дзень трэба задаваць сабе пытанне, што асабіста я раблю для гэтай мэты.

Свята скончылася агульнай малітвай і фотаздымкам.

Паводле sdb.by