Skip to main content

Mіністранты са Шчучына аднавілі свае абяцанні

abiacanni szcz 2225 лістапада, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, літургічная служба алтара парафіі ў Шчучыне аднавілa свае абяцанні.

Міністранты яшчэ раз паабяцалі Пану Езусу, што будуць выконваць святое служэнне пры алтары пабожна, рупліва, сумленна і радасна. Яны прасілі, каб Хрыстус, які паклікаў іх да гэтага ганаровага служэння, памнажаў іх пабожнасць і перасцерагаў ад ляноты. Таксама прасілі аб Божым благаслаўленні на чарговыя дні служэння на Яго хвалу і для дабра сваёй парафіяльнай супольнасці.

Акрамя таго, у гэты дзень да служэння далучылася 10 новых кандыдатаў, якія да моманту атрымання звання міністранта будуць насіць адзнаку кандыдата — белую стужку.

На чатыры асобы павялічылася і колькасць удзельнікаў моладзевага хору «Calasanz».

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Андрэй Арціш