Skip to main content

Канферэнцыя на тэму развіцця талентаў адбылася ў пабрыгіцкім касцёле ў Гродне

talenty razwicce 122 лістапада ў гродзенскім пабрыгіцкім касцёле прайшла чарговая сустрэча ў межах “Тыдня талентаў”. Удзельнікі памаліліся разам падчас св. Імшы, пасля чаго мелі магчымасць паслухаць канферэнцыю на тэму “Як адкрыць і не закапаць свае таленты”.

Тэму развіцця здольнасцяў сабраным наблізіў душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі кс. канонік Антоні Грэмза.

На пачатку святар адзначыў, што ў даўнія часы слова “талент” мела два значэнні. Першае - грашовая адзінка, роўная 34-ом кг срэбра, другое – цяжар.

talenty razwicce 3

"Бачым, што талент - гэта вялікая каштоўнасць, але адначасова і вялікі груз”, - дадаў кс. Антоні. – Бог, зважаючы на гэта, адорвае кожнага чалавека па ягоным сілам”.

Што трэба ведаць пра талент з пункту гледжання хрысціянскай духоўнасці:

  • талент маюць усе, неабходна толькі яго заўважыць і адкрыць;
  • адкрыўшы, варта яго развіваць, каб не згас;
  • для ўдасканалення талента патрэбны час, высілак і ўменне;
  • таленавіты чалавек прыпісвае заслугі Богу, а не сабе;
  • часта талент праяўляецца як нешта пакорлівае, таму шматлікіх здольных людзей годна ацэньваюць толькі пасля іх смерці;
  • талент – вялікая адказнасць;
  • важна правільна выкарыстаць свае дары, каб не закапаць іх ці не нанесці імі шкоду;
  • першы крок на шляху распазнання свайго таленту – паверыць у яго наяўнасць. І пачаць дзейнічаць!

 

АМ