Skip to main content

У касцёлах Беларусі памоляцца ў інтэнцыі ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў

road 3478977 640Біскупы Беларусі заклікаюць 18 лістапада памаліцца за тых, хто загінуў у дарожна-транспартных здарэннях.

Згодна з рашэннем Пленарнай Асамблеі ААН ад 26 кастрычніка 2005 г. у трэцюю нядзелю лістапада адзначаецца сусветны дзень памяці ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў.

З гэтай нагоды беларускія біскупы заклікаюць усіх святароў і вернікаў да малітвы ў інтэнцыі ахвяраў ДТЗ падчас святых Імшаў у нядзелю 18 лістапада.

Як адзначаецца ў лісце, скіраваным кіраўніцтвам мясцовага дабрачыннага фонду "Бяспечныя дарогі" Старшыні Канферэнцыі Катіаліцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, "у гэты дзень памяці хочацца, каб прамень веры і малітвы дакрануўся да сэрца кожнага ўдзельніка дарожнага руху".

У некаторых мясцовасцях у гэты дзень прынята таксама асвячаць дарогі, перадусім найбольш небяспечныя ўчасткі, дзе не раз здараліся няшчасныя выпадкі.

Паводле Catholic.by