Skip to main content

Санктуарый у Тракелях аб’яўляе конкурс “Маці Божая Тракельская, вядзі нас за сабой…”

trakeli konkursСанктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях аб’яўляе конкурс лепшых вершаў, песняў, відэаролікаў і г.д. на тэму “Маці Божая Тракельская, вядзі нас за сабой...”.

Конкурс праводзіцца ў трох узроставых групах:

  1. дзеці ва ўзросце да 16 гадоў;
  2. моладзь ад 16 да 30 гадоў;
  3. дарослыя – ад 30 гадоў.

Пасля аб'яўленняў вынікаў і пераможцаў адбудзецца святая Імша ў санктуарыі ў інтэнцыі ўсіх удзельнікаў, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Свае творы можна дасылаць да 2 лютага 2019 г. на электронны адрас trokiele@tut.by, па пошце на адрас:

в. Тракелі, вул. Лідская, д. 61А, 231372, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць, а таксама ў асабістых паведамленнях у сацыяльных сетках: vk.com/sanctuarytrokeli, instagram.com/sanktuaryimatsi.

Пры адпраўленні сваіх работ неабходна ўказваць імя, прозвішча, узрост і адрас пражывання.

Cамыя лепшыя творы будуць надрукаваны ў спецыяльна выдадзенай з гэтай нагоды кнізе пра Маці Божую Тракельскую. 

Да ўдзелу ў конкурсе ўсіх зацікаўленых запрашае кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі.

JM