Skip to main content

Фотафакт: дзеці з Іўя ўшанавалі памяць святога Яна Паўла ІІ

jp iue222 кастрычніка прыпадаў літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ, Вялікага Папы. У гэты дзень дзеці з парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі разам з пробашчам кс. Янам Гавецкім ушанавалі апекуна парафіі.

Спачатку некалькі дзяцей сабралося на малітве ля помніка чатыром канфесіям, устаноўленага ў цэнтры Іўя. На той частцы помніка, якая нагадвае пра прысутнасць на гэтых тэрыторыях вернікаў Рыма-Каталіцкага Касцёла, змешчана выява св. Яна Паўла ІІ.

jp iue3

Затым пасля малітвы Ружанца ў мясцовай святыні ўшанавалі святога ў касцёле, просячы міру ва ўсім свеце і падтрымкі ў падрыхтоўцы да “Дажынак” на Іўеўскай зямлі.

Kс. Юрый Марціновіч