
Урачысты пачатак святкавання 20-годдзя паўстання дыяцэзіі адбудзецца 21 красавіка. У гэты дзень а 10-й гадзіне раніцы ў катэдральнай базыліцы ў прысутнасці святароў і вернікаў дыяцэзіі ксёндз біскуп урачыста блаславіць копію абраза Езуса Міласэрнага. Перэгрынацыя абраза распачнецца 1 мая, у свята Божай Міласэрнасці, у гродзенскай катэдры, а закончыцца 10 чэрвеня 2012 г. у парафіяльным касцёле ў Новай Рудзе каля Гродна, дзе доўгі час захоўваўся арыгінал гэтага абраза.
Памятайма ў сваіх малітвах пра Пастыра нашай дыяцэзіі і пра ўсіх яе вернікаў.