17 кастрычніка, у незвычайна цёплы і сонечны для гэтага часу дзень, навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне разам з прэфектам кс. Андрэем Лішко выехалі па-за сцены Alma Mater, каб прыняць удзел у сустрэчы з вучнямі больцішскай і пеляскай школ, падчас якой семінарысты згулялі ў футбол з камандамі абедзвюх школ.
Цудоўнае надвор’е спрыяла добрай гульні і прыемнай атмасферы, якая панавала на стадыёне. Потым адбылося ўзнагароджванне ўдзельнікаў міні-турніру, падчас якога кожны атрымаў маленькі пачастунак. Хлопцы і дзяўчаты маглі паразмаўляць з будучымі святарамі і спытаць у іх аб сваім жыццёвым выбары.
Сустрэча прынесла шмат пазітыўных эмоцый і добрых уражанняў для вучняў і супрацоўнікаў школ. А семінарысты ў сваю чаргу атрымалі магчымасць падзяліцца радасцю перажывання свайго паклікання, а таксама даць прыклад веры і асабістай культуры.
Aндрэй Юхнік, семінарыст