Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч павіншаваў Мітрапаліта Філарэта з юбілеем

mitrapalit filaret 1Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч даслаў Ганароваму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Мітрапаліту Філарэту віншаванні з 40-годдзем прызначэння першаіерархам Праваслаўнай Царквы ў Беларусі.

Сардэчна віншуючы праваслаўнага іерарха, біскуп перадаў яму выразы пашаны, словы прывітання і запэўніванне ў малітве.

“Жадаючы шчодрасці Божых ласкаў, добрага здароўя і шмат фізічных сіл на далейшыя гады адданага служэння нашаму народу, з усяго сэрца дзякую за вялікі ўклад, які Вы, Ваша Праасвяшчэнства, унеслі ў духоўнае адраджэнне Беларусі, і за плённы дыялог паміж Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам у нашай краіне”, – адзначыў у віншаванні біскуп Гродзенскі.

mitrapalit filaret 2

“Захоўваю ва ўдзячнай памяці візіты Вашага Праасвяшчэнства ў наш горад над Нёманам, а таксама за ўсе сустрэчы з розных іншых нагодаў”, – дадаў іерарх.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч пажадаў, каб Усемагутны Бог далей адорваў Мітрапаліта Філарэта сваім благаслаўленнем і падтрымліваў усе яго пачынанні.

JM

Фота: Catholic.by