8 кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання. Духоўным айцом для семінарыстаў у гэты дзень стаў кс. Юрый Кузьміч, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары.
Падчас духоўных практыкаванняў семінарысты мелі магчымасць паглядзець на сваё жыццё з адлегласці, на пачатку новага навучальнага года аднавіць першапачатковы запал служэння Богу і бліжняму, а таксама зрабіць адпаведны рахунак сумлення з таго, якое месца ў сэрцах будучых святароў займае Хрыстус.
Дзякуючы разнастайным жыццёвым прыкладам святара навучэнцы яшчэ раз усвядомілі прыгажосць, сэнс і веліч свайго жыццёвага паклікання.
Семінарыйная супольнасць у найвышэйшай ступені ўдзячна кс. Юрыю за прысвечаны час, за шчырасць і прагненне дзяліцца з іншымі досведам асабістага спаткання з Хрыстом.
Яўген Амасёнак