Skip to main content

У Воўпе адбылося асвячэнне адноўленай капліцы на могілках

voupa kaplica 97 кастрычніка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў адноўленую капліцу на могілках у парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Воўпе (Мастоўскі дэканат).

Асвячэнне адбылося на заканчэнне сёлетняй адпустовай урачыстасці ў гонар Маці Божай Ружанцовай і ў дзень кананічнай візітацыі парафіі.

Kапліца была пабудавана ў 1873 г. на новых парафіяльных могілках. Грунтоўны рамонт быў выкананы ў гэтым годзе з мая па кастрычнік дзякуючы старанням сённяшняга пробашча парафіі кс. каноніка Віктара Мыслюка і шматлікіх ахвярных людзей, якія падтрымалі гэтую справу матэрыяльна і духоўна.

voupa kaplica 17

Асвячаючы капліцу, біскуп Кашкевіч выказаў удзячнасць усім, хто паспрыяў таму, каб яна “атрымала новае жыццё”. “Няхай Богу будзе падзяка за гэтую адноўленую капліцу, якая была ўзведзена стараннямі вашых продкаў”, – дадаў іерарх.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел шматлікія парафіяне, якія не хавалі сваёй узрушанасці і радасці. Капліца будзе месцам, дзе вернікі асаблівым чынам будуць маліцца за сваіх памерлых, якія спачываюць на гэтых могілках.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Ева Брыцько