Skip to main content

Дзень маці адсвяткавалі ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа

dzen maci lida130 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) прайшоў Дзень маці. Больш за 30 хлопчыкаў і дзяўчынак разам з с. Галінай Занеўскай CSFN падрыхтавалі для мамаў шмат цікавага.

Дзеці чыталі пранізлівыя вершы, дарылі партрэты, якія намалявалі самі, разам з мамамі ўдзельнічалі ў конкурсах. Вочы мамаў свяціліся ад шчасця.

dzen maci lida2

На свяце прысутнічаў таксама пробашч парафіі кс. канонік Уладзімір Гуляй. Яго віншаванні і пажаданні кранулі сэрцы мамаў. Потым кс. Уладзімір парадаваў усіх дзяцей падарункамі. Яшчэ адной радасцю стаў салодкі стол.

Дыяна Бранчель

Фота: Віталій Сямёнаў