Skip to main content

Пачаліся заняткі ў Тэалагічным каледжы ў Гродне

kaledz wyklady 1729 верасня пачаліся заняткі ў Тэалагічным каледжы св. Казіміра ў Гродне. На першы год навучання, якое адбываецца па дзвюх спецыялізацыях: катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам) i агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса), паступіў 31 чалавек з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі.

Перш чым пачуць першы званок, які нагадвае пра пачатак новага навучальнага года, навучэнцы сустрэліся з дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі Юзафам Станеўскім. Іерарх сардэчна прывітаў усіх, асабліва тых, хто паступіў на першы год.

Біскуп пажадаў, каб вучоба ў каледжы стала сапраўдным адкрыццём іх сэрцаў на Хрыста. “Адкрыйце свае сэрцы на тыя веды, якія вам будуць даваць тут”, – дадаў іерарх. Біскуп прасіў навучэнцаў дзяліцца набытымі ведамі і перадаваць іншым, што “дзверы на Хрыста адчынены для ўсіх”.

Іерарх нагадаў, што словы Езуса “Ідзіце і абвяшчайце” скіраваны да ўсіх людзей, а асабліва да тых, хто выказаў волю вучыцца ў гэтай установе. “Таму ідзіце і абвяшчайце. Але перш чым пайсці абвяшчаць іншым, вы мусіце самі пазнаць гэтую праўду”, – сказаў біскуп.

kaledz wyklady 5

Урачыстая інаўгурацыя новага навучальнага года ў каледжы адбудзецца ў сярэдзіне кастрычніка. Усе навучэнцы першага года атрымаюць заліковыя кніжкі.

Галоўнай задачай Тэалагічнага каледжа ў Гродне з’яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці ў Гродзенскай дыяцэзіі, a таксама пашырэнне ўласных гарызонтаў і рэлігійных ведаў.

У каледжы можна атрымаць веды ў галіне тэалогіі, філасофіі, катэхізацыі, біблістыкі, літургіі, гісторыі, касцёльнага права, дабрачыннасці, сямейнага жыцця, рэлігійных сродкаў масавай камунікацыі і іншых дысцыплін згодна з нормамі і вучэннем Каталіцкага Касцёла.

Kс. Юрый Марціновіч