З 5 па 7 красавіка ў Пабрыгіцкім касцёле пройдуць рэкалекцыі для моладзі Гродна. Кожны дзень увечары, а 19-й гадзіне, будзе адпраўляцца св. Імша са спецыяльнай навукай. На сераду 6 красавіка запланаваны Крыжовы шлях, а на чацвер 7 красавіка, пасля св. Імшы, – сустрэча з моладдзю. Сёлета рэкалекцыі правядзе кс. Андрэй Радзевіч, а іх лейтматывам будзе Сакрамэнт Пакаяння і Эўхарыстыі.