Skip to main content

Як дзеці і моладзь з Дзятлава духоўна падрыхтаваліся да навучальнага года

2018 09 05 dziatlava 006У апошнія дні лета ў дзятлаўскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі "Канікулы з Богам".

Каб добра падрыхтавацца да новага навучальнага года, дзеці і моладзь мелі магчымасць атрымаць духоўныя настаўленні ад пробашча кс. Здзіслава Пікулы SDB, які ў духу салезіянскай харызмы ўжо па традыцыі з’яўлецца арганізатарам такіх сустрэч і духоўным настаўнікам маладых.

Хоць канікулы — час гульняў і забаваў, аднак і падчас адпачынку варта правільна расставіць прыярытэты. Таму галоўным пунктам летніка была св. Імша.

2018 09 05 dziatlava 004

Падчас Літургіі кожны мог ахвяраваць свой адпачынак Пану Богу, дзякуючы за ўдзел у цудоўнай супольнасці маладых вернікаў. Варта адзначыць, што ўдзельнікі мелі магчымасць добра падрыхтавацца да сакрамэнту споведзі, разважаючы над Святым Пісаннем групах.

Трохдзённы адпачынак дзяцей і моладзі ў Дзятлаве быў непрацяглым, але плённым. Час, праведзены ў супольнасці, дапамог лепш падрыхтавацца да новага навучальнага года, які з’яўляецца чарговым крокам на шляху чалавечага і духоўнага ўзрастання маладога пакалення.

Паводле Catholic.by