
Апекуном сустрэчы быў св. Юзаф Егіпецкі. Пасля прагляду фільма пра гэтага Святога адбылася дыскусія, падчас якой хлопцы абмяркоўвалі постаці стужкі. Было таксама шмат малітвы, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, ружанец з разважаннямі паводле думак Слугі Божага Яна Паўла II у інтэнцыі яго беатыфікацыі. Хлопцы праслухалі некалькі канферэнцый, у тым пра Божыя запаведзі і пра тое, што прыўносіць святар у сённяшняе грамадства. Усё гэта было для іх чарговым крокам да распазнання свайго жыццёвага паклікання.
Сустрэчу суправаджалі прыязная атмасфера, моладзевы энтузіязм і спевы.