Skip to main content

Гурт Laudans прадставіў новы кліп «Удзячнасць»

2017 05 05 gurtБеларускі хрысціянскі гурт Laudans прадставіў кліп на кампазіцыю «Удзячнасць», якая ўвойдзе ў новы альбом «Звязаны з часам». Новы альбом дуэт плануе выпусціць сёлета ўвосень.

Гурт Laudans – беларускі хрысціянскі дуэт, які грае ў стылі рок, поп, джаз, электронная музыка. Дуэт актыўна выступае ў нашай краіне і за мяжой. Сваім спевам ён упрыгожвае між іншым касцёльныя ўрачыстасці на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

Гурт выступаў, напрыклад, у парафіі Св. Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат), а таксама ў апошні час на ўрачыстасці асвячэння касцёла ў Свіслачы (дэканат Вялікая Бераставіца).

Такім чынам удзельнікі гурта Андрэй Лугін (вакал, рытм-гітара) і Алёна Палачанская (сінтэзатар) дзеляцца сваёй верай і тым, як кожны дзень яе перажываюць.

Заахвочваем пазнаёміцца з новым кліпам:

Kс. Юрый Марціновіч