На працягу 3-ох апошнiх дзён праз нашу краiну крочыла XXVI экуменiчная пешая пiлiгрымка Беласток – Гродна – Вiльня. Амаль 400 удзельнiкаў пiлiгрымкi ў Вострую Браму (Літва) наведалі амаль усе каталiцкiя i праваслаўныя святынi, якiя напаткаліся iм па дарозе.
Сустракалi iх сотнi жыхароў Гродна, Азёр, Новага Двара i Радуні, дзе пiлiгрымы затрымлiвалiся на начлег. Тысячы людзей з iншых вёсак i мястэчак, праз якiя праходзiла пiлiгрымка, мелi магчымасць адчуць клiмат пiлiгрымавання i магчымасць разам малiцца.
Людзi выходзiлi на дарогу, часта цэлымi сем'ямi, каб прывiтаць пешую пiлiгрымку, а таксама дзялiлiся ўсiм тым, што самi маюць. Людзi, якiя ехалi на аўтамабілях, вельмi часта спынялiся. Некаторыя выходзілі і станавiлiся на калені!
"Гэта цудоўна, што пешая пiлiгрымка кожны год праходзiць каля нашай вёскi. Гэта вялікая радасць i гонар прымаць такую групу людзей" , – адзначае Янiна, жыхарка вёскi Каргаўды. Жанчына дадае, што многiя жыхары iх вёскi прыкладваюць шмат намаганняў, каб арганiзаваць гэты прыём, каб стомленыя пiлiгрымы маглi крыху адпачыць.
Стол, якi рыхтуюць вернiкi, не мае свабоднага месца: так багата накрыты. Малако i бярозавы сок у трохлiтровых слоiках, пончыкi, пiражкi, бутэрброды, яблыкi, нават мёд – так частуюць амаль у кожнай вёсцы.
"Вельмi ўражана гасцiннасцю вернiкаў у Беларусi. Бачу, як яны вельмi адкрыты на iншых людзей. Адкрыты і на нас! Гатовы аддаць усё, што самi маюць", – адзначае Альжбета з Беластока, удзельнiца пiлiгрымкi. Жанчына дзеліцца, што ў вачах гэтых простых людзей заўважае iх багацце, шчырую веру, якая праяўляецца у канкрэтных учынках мiласэрнасцi. "У сэрцах людзей у Беларусi столькi цяпла i дабрынi! I менавiта ў гэтым iх вялiкае багацце", – дадае Альжбета.
Апошнi дзень пiлiгрымкі праз Беларусь, 21 жнiўня, распачауся св. Iмшой у касцёле Унебаўзяцця НПМ у Новым Двары. У гэты дзень пiлiгрымы прайшлi самы вялiкi этап шляху – 42 км. Стомленыя, але шчаслiвыя, затрымалiся на начлег у гасцiнным мястэчку Радунь, дзе дзверы на начлег для іх адчынiлi вернiкi.
Пасля адпачынку, ранiцай 22 жнiўня, пілігрымы распачалi чарговы дзень свайго шляху да цудадзейнага абраза Мацi Божай Мiласэрнай у Вострай Браме. Гэты дзень для iх стаў развiтаннем з нашай краiнай. Пасля 3-ох дзён пiлiгрымавання праз Беларусь яны перасяклi беларуска-лiтоўскую мяжу.
У сэрцах пiлiгрымаў засталiся цёплыя ўспамiны аб нашай краiне, бо нашы людзi сапраўды дзялiлiся з iмi не толькi хлебам, а, перш за усё, сваiм сэрцам. "Колькi буду жыць, столькi буду памятаць пра гэтую дабрыню беларусaў, якiя вiталi нас вельмі шчыра хлебам i соллю! Доўга буду мець перад вачыма сталае пакаленне людзей, асаблiва жанчын у каляровых хустках з iх спрацаванымі далонямi, якiя з вялікай узрушанасцю, з ружанцамi ў руках выходзiлi на дарогу, каб нас падтрымаць!" – адзначае Здзiслаў з Кракава, удзельнік пілігрымкі.
У Вострую Браму пiлiгрымы ўвойдуць 24 жніўня, дзе прымуць удзел у святой Імшы. Афіцыйна пілігрымка завершыцца 25 жніўня супольнай Эўхарыстыяй у віленскай катэдры.
Kс. Юрый Марціновіч