Skip to main content

Успаміны з пілігрымкі "Масты-Рось": пакутным шляхам да любячага Айца

masty ros 3Паломнікі свой шлях да Езуса Журботнага распачалі ў 6.30 гадзін ранiцы 4 жнiўня з Мастоўскага касцёла. Пiлiгрымы, атрымаўшы благаслаўленне Святым Духам i святой вадой з рук кс. Вiктара, пробашча парафіі, вырушылi ў доўгачаканы i пакутны шлях да Хрыста, Якi ўсё ведае, прабачае i робiць дзiвосныя цуды! З адметным сцягам у руках i крыжам Збаўцы вернiкi крочылі спякотным шляхам да Таго, Хто Збаўляе!

Праслаўленне Бога ў песнях i танцах, супольная малiтва на Ружанцы ў розных iнтэнцыях, сведчаннi аб цудах Пана Бога ў жыццi людзей - гэта толькi малая частка таго, пра што хацелася б распавесці...

Узнёслы i пазiтыўны настрой пiлiгрымкi ўвесь час падтрымлiваў кс. Вiктар: яго шчырыя настаўленнi, якія абапiраліся на Божае Слова, і радасныя спевы разам з вернiкамi.

masty ros 1

На працягу ўсяго шляху пiлiгрымы з iншых куткоў Беларусi далучалiся да паломніцтва. На некалькi часоў з тэматычнай канферэнцыяй да шэсця далучыўся і кс. Анджэй Ганчар. Ён не толькi падрыхтаваў прысутных да шчырай споведзi, але i распавёў некалькi цiкавых i павучальных гiсторый з часу свайго мiсiйнага служэння ў Афрыцы!

Сярод пiлiгрымаў былi i тыя, хто крочыў першы раз. Менавiта яны на адным з пастояў былi ахрышчаныя на далейшы ўдзел у такiх хрысцiянскiх мерапрыемствах. Гэта быў па-дзiцячаму радасны i ўзнёслы момант! Смачны абед у Воўпе, падрыхтаваны клапатлiвымi рукамi парафiянак кс. Вiктара, дадаў моцы крочыць далей. І нiколi не была такой смачнай вада, якою вернiкi дзялiлiся ў смагу!

Час адпачынку - гэта найважнейшы момант пiлiгрымкi, дзе людзi маглi зазiрнуць у вочы адзiн аднаго i ўбачыць Бога. Розныя людзi, розныя гiсторыi, розныя шляхi, але разам у пiлiгрымцы з абадранымi пальцамi на нагах i параненымi сэрцамi да Таго, Хто так моцна любiць i напаўняе гэтай Любоўю!

masty ros 2З кожным крокам блiжэй да Езуса... I тады, калi, здавалася­­­­, пакiдае моц, розум бударажыў веру i натхняў усё цела лёгкасцю i суцяшэннем у Пану. Нiбы крылы неслi дзяцей, маладых і старэйшых... 

На паказальніку дарогi вiдаць надпіс "Рось". Позiркi жыхароў мястэчка, як адлюстраванне спадзявання i сапраўднай веры, растапiлi сэрцы ўсiх пiлiгрымаў. 

***

"Я праслаўляю Цябе, Хрыстос...!" Са словамi гэтай песнi мы стомленыя, але шчаслiвыя ўвайшлi ў санктуарый Езуса Журботнага i ўпалi крыжам каля ног Пана. А Езус чакаў... Нiколi не забуду пацалунак пола сваiмi грахоўнымi вуснамi. Але гэта была доўгачаканая сустрэча дачкi i Любячага Айца! Я адчувала толькi тое, што Дух Святы ў гэтым месцы напаўняў чалавечыя сэрцы Светам i Праудай! I бачыла, як Езус у журбоце ўсмiхауся, цешыўся, што мы прыйшлi да Яго, а значыць, прыйшлi да Збаўлення! 

Дзякуй вялiкi кс. Вiктару i вернiкам яго парафii за арганiзацыю пiлiгрымкi "Масты - Рось".  Да новых сустрэч i з Богам!

Удзельніца паломніцтва