7 жніўня пры парафіі Св. Вацлава ў Ваўкавыску адбылася сустрэча пілігрымаў.
На сустрэчы сабраліся тыя, хто ўдзельнічаў у сёлетніх пешых пілігрымках у санктуарый Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях і санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі.
Дваццаць чалавек, якія прымалі ўдзел у сустрэчы, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад рэкалекцый “у дарозе”, што прайшлі гэтым летам, і распавялі пра радасці, якія спазналі на пілігрымскім шляху.
Прысутныя таксама разважалі над тым, што трэба зрабіць, каб пешыя пілігрымкі, якія арганізуюцца ў іх парафіі, у наступныя гады адбываліся на вышэйшым узроўні з арганізацыйнага пункту гледжання.
Сустрэча стала нагодай да супольнага святкавання за сталом і завяршылася танцамі і забавамі.
Кс. Юрый Марціновіч